МИНСКОЕ ГОСУДАРСТВЕННОЕ ГОРОДСКОЕ
УЧИЛИЩЕ ОЛИМПИЙСКОГО РЕЗЕРВА
Версия для слабовидящих
Мы в Telegram

 

 

ИНТЕРНЕТ-РЕСУРСЫ

 

 

Июнь 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

22 лютага 2022 года вучні 10 “А” і 11 “А” класаў наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён. Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялаў уяўляюць сабой унікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры, і налічваюць звыш 108 тысяч адзінак захоўвання.

У яго складзе рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў XVII – XVIII стст., рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – ХХ стст., кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры. Асобная частка – матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю М.Багдановіча і П.Броўкі.